Политика

Ці гатовы Брусэль распачаць з Крамлём бітву за Беларусь?

16 марта 2013, 11:44
1113
Политика Завтра твоей страны
0
Крэмль нейтралізуе «Усходняе партнёрства» – заявіў Аляксандр Мілінкевіч на закрытым саміце Еўрапейскай народнай партыі. Лідар руху «За Свабоду» заклікаў Еўрасаюз выпрацаваць «грунтоўную канцэпцыю канкрэтных дзеянняў», каб супрацьстаяць «негатыўным паразным тэндэнцыям». Ці адважыцца ЕС кінуць выклік Расіі?

Масква і Брусэль на пагрозе « інтэграцыйнай вайны »?

Сітуацыя і сапраўды выглядае, як абвастрэнне супрацьстаяння паміж двума інтэграцыйнымі цэнтрамі: Брусэлем і Масквой. Найбольш яскравы прыклад – Украіна. З аднаго боку Кіеў заявіў аб удзеле ў Мытным саюзе Беларусі, Казахстана і Расіі ў фармаце 3+1. Адначасова Украіна мае намер падпіса ць Дамов у аб асацыяцыі з ЕС. Гэта, на думку аналітыка BISS Андрэя Елісеева, зробіць немагчымым уцягванне Кіева ў інтэграцыйныя структуры, што развівае Масква: Мытны саюз , ЕўрАзЭс і Адзіную эканамічную прастору.

Грузія і Малдова, названыя Мілінкевічам у шэрагу тых, каго ЕС можа «згубіць» у бліжэйшы час. І сапраўды галоўны санітарны ўрач Расіі, Я ўген Анішчанка, які раней забараніў увоз баржомі і малдаўскага він а , у лютым пахваліў грузінскіх і малд а ўскіх вытворцаў за працу над якасцю прадуктаў. А гэта адкрывае выхад на расейскі рынак, закрыты для іх з 2008-га году.

Расейскія грошы супраць еўрапейскіх абяцанняў

-- Расія з самага пачатку разглядала «Усходняе партнёрства» як альтэрнатыву ўласным інтэграцыйным працэсам. Адразу пасля крызісу ў 2009-2010 Расія ўзмацніла свае інтэграцыйныя дзеянні. І гэта ў пэўнай ступені ўдалося. Працуе Мытны саюз, рухаюцца працэсы ў АЭП, - адзначае вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных зносінаў РАН Ірына Кобрынская.

Параза «Усходняга партнёрства» ў тым, што пры малых фінансавых укладаннях, яно дае вельмі аддаленыя і сумнеўныя перспектывы. Масква ж заўсёды падае руку помачы:

-- Расея дае шмат грошай узамен на лаяльнасць. Пра ў да, Масква патрабуе пэўных саступак: і фінансавых, і інвестыцыйных, і палітычных , - - адзначае Ірына Кобрынская.

Эксперт прыводзіць у якасці прыкладу Беларусь, якая ў 2011-м рэзка разышлася з ЕС у ідэалагічных падыходах, а днак была ўра та ваная ад крызісу Масквой.

Але поўная ізаляцыя Беларусі ад ЕС Расеі таксама не выгодная. Андрэй Елісееў падкрэслівае, што ў межах праграмы «Усходняга партнёрства» Расія магла б знайсці выгоды і для сябе .

-- Расія сама развівае мадэрнізацыйнае партнёрства з ЕС і прыводзіць сваё заканадаўства ў шмат якіх сферах у адпаведнасць з прававымі нормамі Еўрасаюза. Калі б гэта паралельна ў сябе рабілі постсавецкія партнёры пад эгідай ЕС і пры еўрапейскай фінансавай і тэхнічнай дапамозе, то Расія не мусіла б выдаткоўваць на гэта свае рэсурсы, -- лічыць аналітык.

Яслі для ахвочых у ЕС

Але ці хоча сам Еўрасаюз глыбокай інтэграцыі з постсавецкіім краінамі?

Ірына Кобрынская лічыць, што праект «Усходняе партнерства» ад пачатку не меў вялікіх шанцаў на поспех.

-- Д ля Пуціна інтэграцыйныя працэсы з краінамі былога СССР значаць куды болей, чым іх уцягванне ў еўрапейскую прастору для палітыкаў ЕС. «Усходняе партнёрства» – гэта яслі для тых, хто хоча далучыцца да ЕС . Н е школа ці дзіцячы садок, а яслі. У гэтым праекце вельмі мала гроша й і перспектыў. Таму Расеі не трэба прыкладаць адмысловыя намаганні для яго нейтралізацыі , -- лічыць эксперт.
Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Мацкевич: Мы не верим этой власти, уже её не боимся. Но всё ещё чего-то ждём от неё, требуем. То есть, признаём её. А нам не нужна такая власть
Общество
Романчук: Я полагал, что есть предел безумию. Всё происходит словно в некоем психоделическом кошмаре
Спорт
«Борисов-900» дома разошелся миром со светлогорским ЦКК
Новости Жодино
«Бьет — значит боится». Воскресный марш в Жодино не обошелся без жестких задержаний (фото, видео)
Политика
Федута: Лукашенко будет удерживаться на своем месте до тех пор, пока будет выполнять обещания, которые он дал Путину
Спорт
Минское «Динамо» выиграло пятый подряд матч в чемпионате КХЛ
Общество
МВД: Около 200 человек задержаны в Беларуси в ходе акций протеста в воскресенье
Общество
«Протесты оказали большое влияние и на курсантов, и на офицеров». Курсант Академии МВД забрал документы после разгона акции у Красного костела
Культура
Музыканты Госфилармонии начали махать бело-красно-белыми флагами прямо на сцене
Общество
Белорусские силовики начали работать в солнцезащитных очках. К чему бы это?
ВСЕ НОВОСТИ