Политика

Эксперты: Гандаль палітвязнямі любіць цішыню

25 марта 2013, 08:38
536
Политика Завтра твоей страны
0
Апошнім часам гучыць усё больш прагнозаў, што беларускія ўлады хутка могуць пачаць выпускаць на волю палітычных зняволеных. Такія меркаванні выказваліся і летась, аднак дагэтуль «працэс не пайшоў». Чаго бракуе для вызвалення палітзняволеных?

Грамадзянская супольнасць можа ўплываць толькі вельмі ўскосна

Вырашэнне гэтага пытання знаходзіца цалкам у кампетэнцыі беларускіх уладаў, «то бок, захочуць — адпусцяць, захочуць – не», лічыць намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч:

— А ўвогуле паўплываць можа цэлы шэраг абставінаў. Гэта і стасункі з Расіяй, і наяўнасць крэдытаў з Масквы . Але не трэба быць экспертам, каб бачыць, што зараз ідуць самыя інтэнсіўныя кантакты паміж еўразвязаўскімі структурамі і нашым М іністэрствам замежных спраў , і, як мне падаецца, ніхто ўжо не хавае, што пры гэтым абмяркоўваюцца пытанні вызвалення палітвязняў. Гэта адно з найпершасных пытанняў, вырашэння якога патрабуе Еўразвяз, пра што сведчаць і апошнія заявы амбасадара Італіі ў Беларусі.

А вось беларуская грамадзянская супольнасць , па меркаванні праваабаронцы паўплываць на вызваленне палітвязгяў можа толькі « вельмі ўскосна » .

— Сітуацыя склалася такім чынам, што пытанне, напэўна, будзе вырашацца беларускімі ўладамі пры пасярэдніцтве Еўразвязу, і грамадзянская супольнасць можа ўскосна ўплываць на гэта менавіта праз Еўразвяз, — тлумачыць Валянцін Стэфановіч.

Ці паспрыяюць вызваленню палітвязняў сепаратныя перамовы?

Палітолаг Юры Чавусаў нагадвае, што год назад былі вызваленыя Зміцер Бандарэнка і Андрэй Саннікаў, адны з самых важных палітвязняў, бо спадар Саннікаў — былы кандыдат у прэзідэнты, а спадар Бандарэнка — сябра ягонага выбарчага штабу.

— Зараз мы бачым, што аднаўляецца камунікацыя паміж Беларуссю і Еўразвязам, Беларуссю і Злучанымі Штатамі. Безумоўна, пытанне палітвязняў застаецца важным у беларуска-еўрапейскім дыялогу. А тое, што мы не ведаем дэталяў, зместу гэтых перамоваў, пазіцыяў бакоў у дачыненні да тых умоваў, як будзе адбывацца вызваленне палітвязняў, не азначае, што абмен думкамі па гэтай праблеме не адбываецца , — лічыць эксперт . — У 2011 годзе мы былі сведкамі, як занадта публічна агучаная інфармацыя пра беларуска-еўрапейскія перамовы, пра дэталі візіту балгарскага эмісара спадара Младэнава (які прадстаўляў пазіцыі Еўразвязу), паспрыяла таму, што тыя дамоўленасці былі дэзавуяваны, і працэс вызвалення палітвязняў тады быў спынены. Таму, напэўна, у гэтай справе, у справе гандлю, а мы можам сказаць, што гандаль дэ-факта адбываецца, занадтая публічнасць можа быць контрпрадуктыўнай і не спрыяць вызваленню палітвязняў.

Па сцэнары галівудскага фільма

Сустрашыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, палітычны зняволены Павел Севярынец лічыць, што з аднаго боку, Лукашэнка, з другога — Еўропа баяцца страціць твар. Таму што адныя настойвалі, што палітвязкні — гэта бандыты і яны будуць сядзець і выйдуць толькі пасля просьбы аб памілаванні, а другія адмаўляліся размаўляць, пакуль не будуць вызваленыя палітычныя вязні.

— Ясна, што кампраміс патрабуе нейкай дамовы, а палітвязні — у ролі закладнікаў у галівудскім фільме. Так што тут, мяркуючы па ўсім, развязка, як і ва ўсякім галівудскім фільме, будзе адкладвацца на потым , — мяркуе Павел Севярынец.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер