Палітвязень адмовіўся прымаць ад турэмшчыкаў ежу ў адмыслова пазначаных талерках і з іроніяй пытаўся: «Што, хацелі мяне атруціць?».
На мінулым тыдні Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, распавяла, што супраць яе мужа ў магілёўскай турме адбываліся правакацыі. Жонка палітвязьня, аднак, ня ведала падрабязнасьцяў. Цяпер зьявіліся зьвесткі, якія крыху праліваюць сьвятло на здарэньні ў камэры Мікалая Статкевіча. Марына Адамовіч паведаміла карэспандэнту Свабоды:
«Ён сам папрасіў агучыць сутнасьць тых правакацый, якія былі ўчыненыя. Яму неаднаразова спрабавалі падаць ежу ў асобных, адмыслова пазначаных талерках. Упарта яму падсоўвалі гэтыя талеркі. Ён з іроніяй пытаўся ў турэмшчыкаў: «Што, хацелі мяне атруціць?». Зразумела, што тут вэрсій можа быць шмат, але ён настойваў, каб пра гэта стала вядома».
Паводле Марыны Адамовіч, Мікалай Статкевіч адмаўляўся ад ежы, калі яе прапаноўвалі ў пазначаным асабіста для яго посудзе.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня 2010 году. Палітык адбывае пакараньне ў магілёўскай турме.
Подпишитесь на
канал EX-PRESS.BY
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter