Политика

Ці могуць беларусы даведацца, колькі зарабляюць абраныя імі «слугі народу»?

01 мая 2013, 09:59
784
Политика Белсат
0
Могуць, але толькі раз на пяць гадоў, і тое – толькі калі чыноўнік бярэ ўдзел у выбарчай кампаніі. У астатні час, як пацвердзілі ў Міністэрстве падаткаў і збораў, звесткі аб прыбытках чыноўнікаў – таямніца.

Згодна з беларускімі законамі, дзяржаўныя службоўцы, а таксама іхныя блізкія родзічы, абавязаныя штогод падаваць у падатковую інспекцыю дэкларацыі аб прыбытках. Але звесткі з гэтых дэкларацыяў, паводле Пастановы Савету Міністраў ад 29 ліпеня 2006 года, – «службовая таямніца і не падлягаюць разгалошванню, апроч выпадкаў, прадугледжаных актамі заканадаўства».

Гэткім выпадак можа быць, калі чыноўнік балатуецца ў парламент ці на прэзідэнта. Згодна з Выбарчым кодэксам, кандыдаты абавязаныя падаваць звесткі аб прыбытках у ЦВК. Потым праз медыі выбарнікаў знаёмяць з тым, наколькі багатыя патэнцыйныя слугі народу.

Чыноўнік можа таксама на сваё жаданне апублікаваць даходы. Але знайсці такую дабравольна выкладзеную ў адкрыты доступ дэкларацыю хоць нейкага беларускага ўрадоўцы не атрымалася.

Напрыканцы мінулага года Міністэрства юстыцыі прапанавала змяніць сітуацыю ды абавязаць дзяржаўных службоўцаў публікаваць свае падаходныя дэкларацыі. Апроч таго, перадаваць на карысць дзяржаве маёмасць, калі яна перавышае памер пацверджаных прыбыткаў.

Але ініцыятыва гэтая дагэтуль застаецца толькі ініцыятываю. У прэс-службе Міністэрства юстыцыі паведамілі, што адмысловага закону не прынялі. Гэта пацвярджаюць і ў Міністэрстве падаткаў і збораў, дзе кажуць, што дагэтуль кіруюцца згаданаю вышэй пастановаю Савету Міністраў ад 2006 года.

Толькі Беларусь хавае ад грамадзянаў заробкі чыноўнікаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пытанне пра адкрыццё даходаў чыноўнікаў неяк выказаўся, што «гэта непрыгожа – лічыць грошы ў чужой кішэні». А вось амерыканскія ды еўрапейскія чыноўнікі чамусьці не бачаць у апублікаванні сваіх прыбыткаў парушэння этычных межаў. У ЗША і заходніх еўрапейскіх краінах дэкларацыі ўрадоўцаў заўсёды маюцца ў адкрытым доступе.

У Расеі, згодна з законам «Аб супрацьдзеянні карупцыі», звесткі аб прыбытках ды маёмасці дзяржаўных службоўцаў – канфідэнцыйныя. Тым не менш яны перыядычна публікуюцца ў медыях. І таму расейцы ведаюць, колькі зарабіў іхны прэзідэнт за мінулы год. У той час, як заробак прэзідэнта Беларусі вядомы толькі ў стану на перадвыбарны 2009 год.

Ва Украіне прэзідэнт Віктар Януковіч даручыў Кабінету міністраў да сёлетняга чэрвеня распрацаваць адмысловы ўэб-партал, на якім будуць публікавацца маёмасныя дэкларацыі чыноўнікаў.

Праваабаронца: Беларускім чыноўнікам ёсць што хаваць

Праваабаронца Гары Паганяйла лічыць, што ўся гэтая таямнічасць з прыбыткамі чыноўнікаў ідзе ад прыроды нашай улады, якая «недэмакратычная і карумпаваная», і падкрэслівае, што чыноўнікі жывуць нашмат лепш за звычайных людзей, працаўнікоў. Бо інакш навошта хаваць?

«І тут не трэба шукаць нейкіх замежных рахункаў – дастаткова паглядзець на тыя гарадкі катэджаў, што выраслі пад Менскам, каля іншых буйных гарадоў, – заўважае праваабаронца. – Чыноўнікі ў нас адчуваюць сябе не слугамі народу, а магутнаю кастаю. Таму яны і не жадаюць дзяліцца «з плебсам» тым, колькі яны зарабляюць, колькі дамоў маюць і як жывуць».

На думку спадара Паганяйлы, на чыноўніках трымаецца ўлада Лукашэнкі, таму ён і «прыкормлівае іх са схаваных крыніцаў».

«Толькі тады беларусы змогуць даведацца пра рэальныя прыбыткі чыноўнікаў, калі ўлада зменіцца на дэмакратычную», – упэўнены праваабаронца.
Обсудить в чате
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Павел Уов: Их никто не тянет за язык, это их сущность: глупость и мерзость. Не понимаю на что они рассчитывают?
Общество
Мацкевич: Поражает уверенность в победе. Люди не знают, когда мы победим, завтра, через месяц, через полгода-год. Но то, что мы победим, все знают
Политика
Петр Кузнецов: Нас перевели в формат какой-то рабовладельческой колонии дохристовых времен. Где есть надсмотрщики и рабы
Политика
Карбалевич: Что означают заявления Нарышкина? Не готовят ли в Москве для Беларуси китайскую площадь Тяньаньмэнь образца 1989 года?
Общество
Вадим Иосуб: Последними, кого затронет сокращение зарплат, будут силовики. Пытаться поддерживать их доходы будут до последней возможности
Общество
Лев Марголин: Насколько хватит у режима денег, чтобы содержать силовиков? Если не печатать деньги из воздуха, хватит на месяц-два
Общество
Романчук: Власти пребывают в состоянии полного экзальтированного неадеквата
Политика
Виталий Цыганков: Наши новые политики пробуют выйти на российское общественное мнение. Почему в таких попытках по большому счёту нет никакого смысла
Политика
Радзиховский: Я бы не питал никаких иллюзий насчет роли Путина в белорусском кризисе
Спорт
Сергей Щурко: Спортсменов тяжеловато закинуть в автозак - это девушки под 190 сантиметров, это мальчики от двух метров и выше
ВСЕ НОВОСТИ