Политика

Які прыём рыхтуе Пуціну Лукашэнка?

08 октября 2014, 14:11
487
Политика Завтра твоей страны
0
Ці варта чакаць беларускага дэмаршу на падаткавы манеўр Расіі, прагназуе аналітык Дзяніс Мельянцоў.
 
На 9 кастрычніка запланавана ратыфікацыя ў беларускім парламенце дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). А на наступны дзень Мінск павінен наведаць Уладзімір Пуцін. Ці зробяць беларускія дэпутаты падарунак расійскаму прэзідэнту ў выглядзе ратыфікаванай дамовы?

– Дамова, хутчэй за ўсё, дамова будзе ратыфікаваная. Расія са свайго боку паабяцае нейкім чынам і надалей падтрымліваць беларускую эканоміку, – прагназуе старшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS, Вільнюс) Дзяніс Мельянцоў. – Магчыма, Беларусь атрымае крэдыт, альбо чарговыя датацыі, ці гэта будзе ўвогуле нейкая нефармальная дамоўленасць, каб і Расія, і Беларусь маглі захаваць твар.

– А ці адмовіцца Масква ад падаткавага манёўра, з-за якога і разгарэўся увесь сыр-бор?

– Малаверагодна, бо ў Расіі няпростая эканамічная сітуацыя. Але і для афіцыйнага Мінску кошт пытання вельмі сур’ёзны. Па розных падліках, Беларусь губляе на падаткавым манеўры 2-3 мільярды долараў. Таму з беларускага боку робяцца намёкі, што дамова аб ЕАЭС можа не прайсці працэдуру ратыфіцыі ў парламенце, альбо дэпутаты зацвердзяць гэты дакумент з нейкімі папраўкамі.

Бо, калі Расія раптам здзейсніць падаткавы манёўр, то для Беларусі ніякай выгады ад ЕАЭС не будзе.

Афіцыйны Мінск будзе патрабаваць кампенсацыі. Найбліжэйшымі днямі будуць сур’езныя нефармальныя перамовы, гандаль.

– У выпадку, калі Палата прадстаўнікоў усё ж не ратыфікуе дамову аб ЕАЭС да прыезду Пуціна, ці ёсць верагоднасць, што расійскі прэзідэнт адменіць візіт у Мінск?

– Наўрад ці, расійскі прэзідэнт адмовіцца ад удзелу ў мінскім саміце СНД. Гэтая падзея запланаваная. Іншая справа, што калі ратыфікацыя будзе адкладзена, то перамовы сам-на-сам беларускага і расійскага лідараў будуць большай часткай прысвечаны менавіта дамове аб ЕАЭС і яе ратыфікацыі. Бо, для Расіі гэта вельмі важная дамова. Крэмль робіць на ЕАЭС палітычны капітал, імкнецца паказаць Захаду, што Расія мае цэлы блок саюзнікаў. Таму Маскве зараз нявыгадна сварыцца ні з Мінскам, ні з Астаной. Наадварот, трэба паказаць Злучаным Штатам і Еўразвязу, што інтэграцыя вакол Расіі ідзе вельмі гладка. З гэтай прычыны Пуцін можа пайсці на саступкі Лукашэнку.

– На вашу думку, уступленне ў ЕАЭС Арменіі і Кыргызстана ўмацуе пазіцыі Пуціна ў гэтым саюзе, ці аслабіць?

– Гэта трэба будзе вядома толькі тады, калі Арменія і Кыргызстан стануць паўнавартаснымі сябрамі ЕАЭС. Фармальна, чым больш будзе сябраў у гэтым саюзе, тым менш у ім будзе дамінаваць Расія. Але невядома чый бок будуць займаць гэтыя краіны пры вырашэнні спрэчных пытанняў.

Не выключана, што ўсе дзяржавы ЕАЭС будуць блакавацца супраць Расіі, устаўляючы палкі ў колы яе ініцыятывам і інтарэсам у межах саюза.

Для Беларусі не надта выгадна, што ў ЕАЭС будзе шмат краінаў. Да нядаўняга часу ў нас былі эксклюзіўныя адносіны с Расіяй, на падставе якіх Мінск атрымліваў прэфернэнцыі ад Масквы.

– Як вы лічыце, навошта Крамлю збіраць вакол сябе постсавецкія краіны?

– Для Расіі важна прадэманстраваць постсавецкім краінам сваю прыцягальнасць.Таму яна будзе рабіць мэтанакіраваныя і прапрацаваныя захады, каб сапраўды зрабіць ЕАЭС як мага шырэйшым. Але гэта будзе не эканамічны саюз, а палітычнае аб’яднанне.
Обсудить в чате
Темы: власть
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер