Спадчына

Прыгоды беларускага гімна

Беларускі гімн ствараўся ўжо пасля Другой сусветнай, праз дзяржзамову, якую ўдала выканаў барысавец Міхась Клімковіч.

18 октября 2014, 17:15
1466
Спадчына 34mag.net
0

Гімн Польшчы, так званы “Марш Дамброўскага”, гартаваўся ў нацыянальных паўстаннях 1830 і 1863 гг. Музычныя дзяржсімвалы Украіны, Літвы і Латвіі маюць свае вытокі з пачаткаў сваёй дзяржаўнасці ў канцы 1910-х гг. Беларускі ж гімн ствараўся ўжо пасля Другой сусветнай, праз дзяржзамову, якую ўдала выканаў барысавец Міхась Клімковіч.

Міхась нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага павета ў 1899 г. у сям’і качагара. У 1915 г. скончыў Барысаўскае вышэйшае чатырохгадовае педагагічнае вучылішча. Настаўнічаў на Барысаўшчыне (1915-1921), служыў у Чырвонай арміі. Быў прафсаюзным лідарам, а потым перакінуўся на літаратурную дзейнасць. У 1930-я гады зрабіў кар’еру ў Саюзе пісьменнікаў БССР, а напрыканцы вайны ўжо працаваў галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Пісаў драматычныя творы, лібрэта да оперы і балета, прозу і паэзію. Аднак праславіўся вершам “Мы беларусы”, напісаным на хвалі вызвалення Беларусі ад нямецкай навалы.

Натхніў Міхася на напісанне верша конкурс на беларускі гімн, які праводзіўся ў 1945 г. Перамагла на ім музыка Анатоля Багатырова на словы зорнага тандэма Пятрусь Броўка-Кандрат Крапіва, а “Мы, беларусы” нават не прайшлі у фінал. Аднак статус дзяржаўнага гімна не атрымала нават песня-пераможца.

У 1955 г. быў праведзены другі конкурс і ўжо на гэты раз верш Міхася Клімковіча становіцца гімнам БССР. Сам паэт на той час ужо скончыў свій жыццёвы шлях.

Прыводзім тэкст гімна БССР:
Мы, беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к шчасцю дарог.
У бітвах за волю, у бітвах за долю
З ёй здабылі мы сцяг перамог!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас у паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, беларускі народ!

Сілы гартуе люд Беларусі
У братнім саюзе, у мужнай сям’і
Вечна мы будзем, вольныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас у паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш свабодны народ!

Дружба народаў — сіла народаў,
К шчасцю працоўных сонечны шлях
Горда ж узвіся ў светлыя высі,
Сцяг камунізму — радасці сцяг!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас у паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш савецкі народ!

У Міхася Клімковіча рэфрэн гімна ва ўсіх варыянтах гучаў як “Слава табе, беларускі народ!”, але паэтычнае журы вырашыла падкарэктаваць гэты прабел, дадаўшы словы “свабодны” і “савецкі”. Яшчэ адзін радок Клімковіча пра “вялікага Сталіна” быў перароблены ў 1956 г.

Зразумела, што з атрыманнем незалежнасці тэкст згубіў актуальнасць. Верш Клімковіча быў адвергнуты рашэннем Вярхоўнага Савета РБ 19 верасня 1991 г., паколькі ў ім праяўлялася залежнае становішча Беларусі ў дачыненні да Расіі. І ажно да 2002 г. гімн існаваў без слоў: на афіцыйных урачыстасцях выконвалі толькі музыку. Гэта была ўнікальная сітуацыя ва ўсім свеце.

Конкурс на новы гімн Беларусі быў абвешчаны ў 2002 г., і хоць “Мы, беларусы”, карэнным чынам падпраўлены Уладзімірам Карызнай, не атрымаў большасці галасаў, у адміністрацыйным парадку вырашылі спыніцца на ім.

Алесь Лапо.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Высшая лига. Брестское "Динамо" не смогло обыграть "Энергетик" и другие результаты
Происшествия
На трассе М1 опрокинулся Subaru: погибла семья из трех человек
Спорт
Волейбол. Чемпионат Беларуси. Борисовский БАТЭ финишировал на пятом месте
Общество
Кто имеет способности стать белорусским Зеленским?
Общество
В Беларуси хотят разморозить семейный капитал. На что могут разрешить тратить эти деньги
В мире
71,8%/28,2%. РИА «Новости» опубликовало первые данные экзитполов выборов в Украине
В мире
«Это — определенные симптомы». Депутат Госдумы заявил, что в Беларуси преследуют сторонников русского мира
Экономика
Беларусь приостанавливает экспорт нефтепродуктов
Общество
Лукашенко обвинил в «возбухании» кардинала Свентека, которого  уже восемь лет нет в живых
Политика
Шатенка, которую уже привыкли видеть справа от Лукашенко
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Загрузка...