Спадчына

Сядзіба Раманавых у Старабарысаве

Апроч палаца ў Старабарысаве з рэштак палацава-паркавага комплекса захавалася толькі трайная ліпавая алея, гаспадарчая пабудова і афіцына

26 октября 2014, 20:15
1027
Спадчына EX-PRESS.BY
0

Гісторыя пра князя Барыса і абарончую крэпасць на паўднёвых мяжах Полацкага княства датычыць старажытнага горада, які размяшчаўся на месцы сучаснага Старабарысава. Аднак тое паселішча згарэла, і новая крэпасць была збудавана некалькі на поўдзень: на месцы ўпадзення Схі ў Бярэзіну. Новаму Барысаву дасталася слава і гісторыя свайго старажытнарускага папярэдніка, Старабарысаву ж засталося ганарыцца гісторыяй XVIII – XIX стст., калі ім валодалі Радзівілы і Раманавы.

Пасля таго, як гандлёва-рамесніцкае жыццё перамясцілася ў магдэбургскі горад Барысаў, Старабарысаў набыў менш пачэсную, але таксама важную місію – тут стаў размяшчацца цэнтр кіравання ўладаннямі Барысаўскага староства. Найчасцей, гэтыя дзяржаўныя землі здаваліся ў арэнду Радзівілам, пакуль знатны род не атрымаў поўных правоў на староства. У 1776 г. Радзівілы ўзвялі на старабарысаўскім гарадзішчы новую сядзібу, з якой кіравалі мясцовымі землямі (якія пасля другога падзела Рэчы Паспалітай пачалі называцца не староствам, а маёнткам).

Радзівілы звычайна наймалі адміністратара для кіравання сваімі ўладаннямі. Для патрэбаў апошняга побач з палацам быў пабудаваны дом кіраўніка маёнтка, у якім, як лічыцца, правёў ноч з 13 на 14 лістапада 1812 г. Напалеон. Напрыканцы ХІХ ст. гэты будынак быў грунтоўна рэстаўраваны і дабудаваны, а ў савецкі час неаднаразова перабудоўваўся і цалкам страціў свой пачатковы выгляд і гістарычнае значэнне. Тым не менш напачатку ХХ ст. Раманавы ганарыліся гэтым будынкам: найбольш шаноўныя госці сядзібы заставаліся ночыць менавіта тут. У будынку на той час было 12 пакояў, сенцы і хатняя капліца.

Уладальнік старабарысаўскай сядзібы пачатку ХІХ ст. Міхал Геранім Радзівіл ў адрозненні ад малодшага брата Дамініка, не выступіў адкрыта на баку Напалеона, што дапамагло яму захаваць свае вялізныя ўладанні. Старабарысаў застаўся за Радзівіламі, але ненадоўга: у 1850-я гг. генерал-лейтэнант расійскага войска Лявон Радзівіл прадаў яго разам з вялізным маёнткам Мікалаю Мікалаевічу Раманаву. Князь узвёў тут палац у стылі класіцызму з комплексам гаспадарчых пабудоў, аднак гаспадаром гэтых уладанняў быў толькі да 1876 г. Пазней прадаў маётнак дзяржаве.

Напрыканцы ХІХ ст. Раманавы вярнулі сабе Старабарысаў і валодалі ім да падзей 1917 г. Напачатку ХХ ст. тут быў пабудаваны палац у стылі мадэрн – ён захаваўся да нашага часу. Тут нярэдка гасцілі чальцы імператарскай фаміліі, аднак войны і рэвалюцыі перакрэслілі паступовую гісторыю сядзібы.

На сённяшні момант апроч палаца ў Старабарысаве з рэштак палацава-паркавага комплекса захавалася толькі трайная ліпавая алея, гаспадарчая пабудова і афіцына, ад якой аўтэнтыкі бадай што і не засталося.

Алесь Лапо.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Высшая лига. Брестское "Динамо" не смогло обыграть "Энергетик" и другие результаты
Происшествия
На трассе М1 опрокинулся Subaru: погибла семья из трех человек
Спорт
Волейбол. Чемпионат Беларуси. Борисовский БАТЭ финишировал на пятом месте
Общество
Кто имеет способности стать белорусским Зеленским?
Общество
В Беларуси хотят разморозить семейный капитал. На что могут разрешить тратить эти деньги
В мире
71,8%/28,2%. РИА «Новости» опубликовало первые данные экзитполов выборов в Украине
В мире
«Это — определенные симптомы». Депутат Госдумы заявил, что в Беларуси преследуют сторонников русского мира
Экономика
Беларусь приостанавливает экспорт нефтепродуктов
Общество
Лукашенко обвинил в «возбухании» кардинала Свентека, которого  уже восемь лет нет в живых
Политика
Шатенка, которую уже привыкли видеть справа от Лукашенко
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Загрузка...