Спадчына

Аскепкі 1812 года на Барысаўшчыне

Барысаўская зямля праславілася на ўсю Еўропу ў далёкім 1812 годзе.

10 ноября 2014, 20:37
1383
Спадчына EX-PRESS.BY
0

Памяць пра падзеі, што перакроілі ход еўрапейскай гісторыі пачатку ХІХ ст., захавалася да нашых дзён. Апроч памяці засталіся і помнікі той эпохі – узгадаем пра іх.

Земляныя умацаванні ў Барысаве

Напярэдадні вайны, ў красавіку-чэрвені 1812 г., на правым беразе Бярэзіны перад мостам на шляху ў Барысаў (на правым беразе горада яшчэ не было) пачалося будаўніцтва земляных умацаванняў.

Пад кіраўніцтвам ваенных інжынераў працавала ў асноўным мясцовае насельніцтва. Планавалася ўсталяваць артылерыйскія батарэі, аднак да пачатку наступа Напалеона іх узвядзенне не было скончана.

Цікава, што ў 1813 г. палонныя французы дабудавалі і аднавілі пашкоджаны ваеннымі дзеяннямі рэдут. З 1926 г. паводле пастановы СНК БССР гэтыя земляныя збудаванні лічацца помнікам гісторыі, пра што сведчыць інфармацыйная стэла, пастаўленая ў 1985 г.

Мемарыяльны комплекс у Брылях

За 500 метраў ад вёскі, на правым беразе Бярэзіны, на тым месцы, дзе ў сярэдзіне лістапада 1812 г. адбывалася французска-расійская бітва знаходзіцца мемарыял, прымеркаваны да гэтай гістарычнай падзеі. З’явіўся ён у 1912 г. з нагоды 100-годдзя з дня перамогі у знак памяці пра палеглых расійскіх воінаў, аднак прастаяў – толькі 8 гадоў: у 1920 г. помнік быў разбураны палякамі, захаваўся толькі маналітны пастамент.

У 1962 г. да 150-годдзя памятнай бітвы быў пастаўлены новы 3-метровы помнік – стэла прызматычнай формы з умантаванымі ў яе чыгуначнымі плітамі. На іх – рэльефныя выявы воінаў каля гарматы з карцеччу і сялян з рагацінамі і віламі ў руках.

Побач з помнікам знаходзіцца мемарыяльны гай з дзевяццю брацкімі магіламі расійскіх салдат.

Мемарыяльныя помнікі ў Студзёнцы

Непадалёк ад вёскі Студзёнка, на левым беразе Бярэзіны, таксама маецца свой мемарыяльны комплекс у гонар расійскіх воінаў. Ён уяўляе сабой камень-валун з памятным надпісам і пастаўлены быў у 1962 г. да 150-годдзя перамогі над арміяй Напалеона.

Недалёка ад яго, за 500 метраў на паўночны ўсход ад вёскі, каля дарогі Барысаў-Зэмбін знаходзіцца абеліск, пастаўлены ў 1965 г. у гонар вядомай падзеі.

Таксама не так даўно ў вёсцы з’явіўся і французскі мемарыял: помнік палеглага аголенага воіна на сцягу, дрэўка якога ўздымае ў неба арол.

Брацкая магіла французскіх жаўнераў у Студзёнцы

Сімвалічна, што непадалёк ад Студзёнкі было вырашана пахаваць французаў, якія палеглі на беларускіх землях у 1812 г. Першае французскае пахаванне на грамадзянскіх могілках вёскі адбылося 25 лістапада 2007 г.: тут пахавалі рэшткі 223 жаўнераў, знойдзеных каля в. Селішча Вілейскага р-на.

Праз год тут перазахавалі рэшткі 108 жаўнераў, знойдзеныя ў Барысаве, а ў 2012 г. яшчэ 110 рэштак жаўнераў Вялікай арміі, знойдзеных каля в. Гарбаўшчына Лагойскага р-на. Над пахаваннямі знаходзяцца гранітныя мемарыяльныя шыльды і помнік аўтарства барысаўскага скульптара Мікалая Капшая.

“Дом Напалеона” у Старабарысаве

У Старабарысаве ў ноч з 13 на 14 лістапада 1812 г. спыняўся Напалеон. Лічыцца, што заночыў французскі імператар ў доме кіраўніка маёнтка, ад якога з пачатку ХІХ ст. нічога, апроч прыгожай легенды, не засталося.

Напрыканцы ХІХ ст. гэты будынак быў грунтоўна рэстаўраваны і дабудаваны, а ў савецкі час неаднаразова перабудоўваўся і цалкам страціў свой пачатковы выгляд і гістарычнае значэнне.

Тым не менш напачатку ХХ ст. Раманавы (царская сям’я была ўласнікам старабарысаўскага маёнтка) ганарыліся гэтым будынкам: найбольш шаноўныя госці сядзібы заставаліся ночыць менавіта тут. У будынку на той час было 12 пакояў, сенцы і хатняя капліца.

Алесь Лапо.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Высшая лига. Брестское "Динамо" не смогло обыграть "Энергетик" и другие результаты
Происшествия
На трассе М1 опрокинулся Subaru: погибла семья из трех человек
Спорт
Волейбол. Чемпионат Беларуси. Борисовский БАТЭ финишировал на пятом месте
Общество
Кто имеет способности стать белорусским Зеленским?
Общество
В Беларуси хотят разморозить семейный капитал. На что могут разрешить тратить эти деньги
В мире
71,8%/28,2%. РИА «Новости» опубликовало первые данные экзитполов выборов в Украине
В мире
«Это — определенные симптомы». Депутат Госдумы заявил, что в Беларуси преследуют сторонников русского мира
Экономика
Беларусь приостанавливает экспорт нефтепродуктов
Общество
Лукашенко обвинил в «возбухании» кардинала Свентека, которого  уже восемь лет нет в живых
Политика
Шатенка, которую уже привыкли видеть справа от Лукашенко
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Загрузка...