Спадчына

Трагедыя барысаўскага гета

З канца XVIII стагоддзя значную ролю ў жыцці Барысава адыгрывалі габрэі

19 ноября 2014, 20:47
889
Спадчына EX-PRESS.BY
0

Напачатку ХХ стагоддзя яны складалі ўжо абсалютную большасць сярод насельніцтва горада. Але Другая сусветная і Халакост перакрэслілі ход гісторыі – габрэйскае насельніцтва Барысава амаль цалкам было знішчана ўсяго за два дні.

Калі верыць перапісу, у 1939 г. 20% насельніцтва Барысава (больш за 10 тыс. чалавек) складалі габрэі. Насамрэч гэты адсотак быў яшчэ большым: многія не афішавалі сапраўдную этнічную прыналежнасць, запісваліся рускімі ці беларусамі. Стаўленне да габрэяў у Савецкім Саюзе таксама было не самым цёплым. Аднак сапраўдныя чорныя гадзіны для барысаўскіх габрэяў насталі з уваходам ў горад нацысцкіх войскаў.

Немцы ўвайшлі ў Барысаў 2 ліпеня 1941 г. і адразу не сталі хаваць свайго выключна варожага стаўлення да габрэяў. Яшчэ да арганізацыі гарадскога гета сталі звыклымі забойствы іудзеяў. Шкадавання не было ані да  старых, ані да дзяцей і жанчын. 

Далейшае развіццё падзей адбывалася па звыклай схеме. Усе габрэі павінны былі нашыць на адзенне жоўтыя шасцівугольныя зоркі і не кантактаваць з астатнім насельніцтвам. 25 ліпеня 1941 г. на ўскраіне горада было арганізавана гета. Яно займала некалькі кварталаў паміж сучаснымі вуліцамі Савецкай, Лапаціна, Чырвонаармейскай і тэрыторыяй габрэйскіх могілак. Уваход у гета быў адзін – брама ў гета знаходзілася на сучаснай вуліцы Рубена Ібарурі. Выйсця фактычна не існавала…

Усяго да 27 жніўня гітлераўцы сагналі ў гета больш за 8 тыс. чалавек. Немцамі былі створаны ўсе ўмовы, каб прынізіць габрэяў: у іх забралі ўсе каштоўныя і цёплыя рэчы, наклалі вялізную грашовую кантрыбуцыю, накіроўвалі на самыя брудныя і невыносныя работы за дзённы паёк у 150 грамаў хлеба. Вядома, што нямногія маглі вытрымаць: так, вядомы ўсяму гораду скрыпач Абрам Залмансон разам з жонкай і двума дзецьмі ўчынілі самагубства праз прыняцце яд. У гета адчувалася, што справа ідзе да масавых расстрэлаў.

У пачатку кастрычніка 1941 г. немцы накіравалі ваеннапалонных выкапаць дзве вялікія ямы ў раёне колішняга барысаўскага аэрадрома, непадалёк ад вёскі Разуваеўка. Масавае забойства распачалося а 3 гадзіне ночы з 19 на 20 кастрычніка. Апроч нямецкіх армейскіх злучэнняў і СД у расстрэлах мірных жыхароў актыўна ўдзельнічалі паліцаі як з Барысава, так і з суседніх тэрыторый. Усю ноч і наступны дзень бясконцым ланцугом па Полацкай вуліцы ў бок аэрадромнага поля рушылі грузавікі, запоўненыя асуджанымі на смерць габрэямі.

З нямецкіх разлікаў толькі за 20-21 кастрычніка 1941 г. было расстраляна 7245 барысаўскіх габрэяў. З улікам менш масавых расстрэлаў і забойстваў, колькасць ахвяраў генацыду ў Барысаве складае прыкладна 9000 чалавек. Немцы часова пакінулі жывымі каля 1500 яўрэяў, патрэбных ім спецыяльнасцяў. Пазней да іх далучыліся прывезеныя яўрэі з Польшчы, Чэхіі і Аўстрыі. Усіх іх забілі ў 1942 г. 

Адзінкам з жыхароў барысаўскага гета ўдалося ўратавацца: напрыклад, Паліну Аўскер ужо ў яме перад расстрэлам пазнаў нямецкі афіцэр, у якога яна была прыбіральшчыцай. Той давёў кіраўнікам расстрэлу, што яна не габрэйка, забраў яе, адвёз за горад і адпусціў. У выніку яна знайшла прытулак у сям’і Лукінскіх пад Смаленскам і перажыла вайну.

Цікава, што ў 1943 г., немцы, намагаючыся схаваць сляды злачынстваў, прымусілі ваеннапалонных раскапаць целы забітых яўрэяў і спаліць на вогнішчы; аднак схаваць злачынствы такіх маштабаў – немагчыма.

Памятны знак на месцы ўваходных варот ў Барысаўскае гета


Зараз гэта падаецца дзіўным, але ўшанаваць памяць забітых габрэяў у Барысаве аказалася справай невырашальнай. У 1947 г. родзічы забітых усталявалі на месцы расстрэла невялікі помнік, што праўда, без узгадвання пра халакост. Гэта тэма была закрытай – тым больш, што распачыналася маштабная антыгабрэйская кампанія ў Савецкім Саюзе. 

Толькі 10 лістапада 1991 г. адбылося першае мерапрыемства, дазволенае гарадской уладай, на якім мясцовыя габрэі змаглі публічна распавесці праўду пра масавае забойства сваіх продкаў у гады вайны. Гэта быў мітынг каля помніка, арганізаваны таварыствам яўрэйскай гісторыі і культуры “Святло меноры” ў памяць пра 50-годдзе сумных трагічных падзей.

Пазней, ў 1995 г., быў атрыманы дазвол на выяву меноры на помніку, а 5 лістапада 2005 г. на месцы расстрэла быў узведзены новы мемарыяльны комплекс, у якім ўжо адкрытым тэкстам гаворыцца пра трагічныя падзеі, пра тое, аб чым не варта забываць.

Мемарыял на месцы равоў, у якіх немцы і мясцовыя паліцаі забілі вязняў Барысаўскага гета. Фота - Vadim Akopyan

Мемарыял на месцы забойства нацыстамі вязняў Барысаўскага гета. Фота - Vadim Akopyan 
 
Алесь Лапо.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Высшая лига. Брестское "Динамо" не смогло обыграть "Энергетик" и другие результаты
Происшествия
На трассе М1 опрокинулся Subaru: погибла семья из трех человек
Спорт
Волейбол. Чемпионат Беларуси. Борисовский БАТЭ финишировал на пятом месте
Общество
Кто имеет способности стать белорусским Зеленским?
Общество
В Беларуси хотят разморозить семейный капитал. На что могут разрешить тратить эти деньги
В мире
71,8%/28,2%. РИА «Новости» опубликовало первые данные экзитполов выборов в Украине
В мире
«Это — определенные симптомы». Депутат Госдумы заявил, что в Беларуси преследуют сторонников русского мира
Экономика
Беларусь приостанавливает экспорт нефтепродуктов
Общество
Лукашенко обвинил в «возбухании» кардинала Свентека, которого  уже восемь лет нет в живых
Политика
Шатенка, которую уже привыкли видеть справа от Лукашенко
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Загрузка...