Спадчына

Шыльды без гісторыі: па слядах старэйшых барысаўскіх вуліц

Паспрабуем прасачыць лёс старэйшых барысаўскіх вуліц і знайсці іх на сённяшняй мапе горада.

14 декабря 2014, 18:50
1348
Спадчына EX-PRESS.BY
0

У 1680 годзе ў Барысаве было ўсяго дзевяць вуліц, у 1817 г. колькасць гарадскіх дарог павялічылася да дванаццаці. Паспрабуем прасачыць лёс старэйшых барысаўскіх вуліц і знайсці іх на сённяшняй мапе горада.

Першая ўзгадка пра вуліцы Барысава фігуруе ў інвентарнай кнізе 1680 г. У горадзе на той час было 382 дамы і дзевяць вуліц. Адразу скажам, што ніводная з тых старадаўніх назваў барысаўскіх вуліц да нашага часу не захаваліся. 

Відаць, што найбольш істотнымі барысаўскімі вуліцамі 1680 г. былі Замкавая і Аршанская, бо яны мелі свае адгалінаванні, завулкі. На цяперашняй мапе Барысава іх не знойдзем: колішняя Замкавая вуліца захавала свае абрысы і цяпер носіць імя Горкага; Аршанская ж, верагодна, у пачатку ХІХ ст. была перайменавана ў Маскоўскую, а, пазней, ў ХХ ст. – у вуліцу Дзяржынскага. У цэлым з 1680 г. да 1817 г. (у гэтым годзе Яўстах Тышкевіч выдаў “Апісанне Барысаўскага павета”, дзе пералічыў усе барысаўскія вуліцы), у горадзе захавалі свае назвы толькі дзве вуліцы – гэта Полацкая і Млынавая. Але ж Полацкая вуліца на пачатак ХІХ ст. ужо не вяла да крывіцкай сталіцы, была тупіковай (зараз гэта частка Лапаціна, ад рынку ў бок вуліцы Яраша), пра цяперашняе ж месцазнаходжанне Млынавай – нічога не вядома.

Апроч таго ў Барысаве 1680 г. былі Созская (яшчэ варыянты – Соская, ці Саская), Маставая, Палынская (ці Бярэзінская), Аніськоўская і Забалотная вуліцы – іх знаходжанне ў сучасным горадзе таксама недаследавана. Ёсць верагоднасць, што яны маглі знікнуць у выніку перапланіроўкі горада, якая ажыццяўлялася з 1800 г.

Згодна з праектам перапланіроўкі Барысава, горад было вырашана падзяліць на роўныя кварталы. Ад плошчы павінны былі адыходзіць чатыры галоўныя вуліцы – Мінская, Полацкая, Лепельская і Маскоўская. Галоўнымі транспартнымі артэрыямі з’яўляліся адзіныя на 1817 г. брукаваныя вуліцы – Маскоўская і Мінская. Маскоўская ў сучаснасці , як гаварылася вышэй,– стала ўсходняй часткай вуліцы Дзяржынскага, а Мінскую праглынула вуліца 3-га Інтэрнацыяналу (ад завода агрэгатаў да пошты). Апошняя вуліца (ад пошты да вуліцы Яраша) ўключыла ў сябе яшчэ адну значную гістарычную вуліцу Барысава пачатку ХІХ ст., часткова брукаваную на на той час Лепельскую вуліцу.

Дарэчы Мінскую вуліцу ў сучасным Барысаве было вырашана аднавіць у іншым месцы: яна заняла месца яшчэ адной вулачкі пачатку ХІХ стагоддзя – Юрыдычнай (відаць, там знаходзілася юрыдыка, частка горада, якая не падпарадкоўвалася гарадской уладзе; з-за блізкасці касцёла можна меркаваць, што належала яна каталіцкай царкве). Нягледзячы на назву дадзеная вуліца ніколі не вяла ў Мінск, з той прычыны, бо тут была ці не самая шырокая Бярэзіна – мост гістарычна знаходзіўся на некалькі соцень метраў ніжэй па плыні ракі.

Віленская вуліца яшчэ ў 1817 г. не вяла ў бок старадаўняй вялікалітоўскай сталіцы, у савецкі час яе было вырашана перайменаваць ў Камсамольскую. Апошняя ўвабрала ў сабе яшчэ і гістарычную Савуцінскую вуліцу. Харугвенная вуліца, паходжанне назвы якой Я. Тышкевіч звязваў з размяшчэннем тут харугвеннага дома, ў цяперашні час праглынула вуліца Лапаціна (ад рынку ў бок вуліцы Гогаля).

У савецкі час з мапы Барысава зніклі яшчэ дзве вуліцы: Палынская (стала часткай вуліцы Дзяржынскага) і Салдацкая Слабада (досыць лагічна перайменавана ў Чырвонаармейскую). Яшчэ адна з вуліц, пазначаных ў краязнаўчым нарысе Я. Тышкевіча не перажыла і ХІХ ст. – гэта вуліца Шведская. Пэўна з палітычных прычын яна атрымала нейкую больш патрыятычную назву.
Нават кароткі агляд зменаў у назвах найстарэйшых барысаўскіх вуліц дае падставы меркаваць, што і цяперашнім назвам засталося нядоўга красавацца на гарадскіх шыльдах.

Cучасная схема вуліц гістарычнай часткі Барысава.
Алесь Лапо.
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Высшая лига. Брестское "Динамо" не смогло обыграть "Энергетик" и другие результаты
Происшествия
На трассе М1 опрокинулся Subaru: погибла семья из трех человек
Спорт
Волейбол. Чемпионат Беларуси. Борисовский БАТЭ финишировал на пятом месте
Общество
Кто имеет способности стать белорусским Зеленским?
Общество
В Беларуси хотят разморозить семейный капитал. На что могут разрешить тратить эти деньги
В мире
71,8%/28,2%. РИА «Новости» опубликовало первые данные экзитполов выборов в Украине
В мире
«Это — определенные симптомы». Депутат Госдумы заявил, что в Беларуси преследуют сторонников русского мира
Экономика
Беларусь приостанавливает экспорт нефтепродуктов
Общество
Лукашенко обвинил в «возбухании» кардинала Свентека, которого  уже восемь лет нет в живых
Политика
Шатенка, которую уже привыкли видеть справа от Лукашенко
ВСЕ НОВОСТИ

Конвертер

Загрузка...