Спадчына

«Самыя дэмакратычныя выбары» і «Ачкаўцірацелі з райзо»: аб чым пісала барысаўская раёнка 70 год таму

EX-PRESS.BY гартае старонкі барысаўскай раённай газеты за 1945 год.

03 июля 2015, 21:39
6848
Спадчына EX-PRESS.BY

У 1945 годзе ў Барысаўскім раёне накладам у 5 тысяч асобнікаў выходзіла газета “Бальшавіцкая трыбуна”. Орган мясцовага гаркама і райкама КП(б)Б, а таксама саветаў дэпутатаў, з’яўляўся фактычна безальтэрнатыўнай крыніцай інфармацыі для жыхароў рэгіёна ў першы пасляваенны год. ex-Press.by пагартаў старонкі раёнкі і прапануе зірнуць на будні і святы жыхароў Барысаўшчыны вачыма тагачасных ідэолагаў.

Як і ў іншых раённых газетах рэспублікі, абавязковая дэталь першай газетнай старонкі - цытата Сталіна, Леніна альбо кагосьці з іншых партыйных функцыянераў. Таксама абавязковыя дэталі кожнага нумара - зводка з франтоў (да 9 мая 1945 года), інфармацыя аб працоўных подзьвігах савецкіх грамадзян, панегірыкі на адрас Сталіна ад імя жыхароў Барысава і вёсак раёна, абвесткі ды порцыя крытыкі кіраўніцтва асобных прадпрыемстваў, службоўцаў і г.д. Час ад часу трапляюцца перадрукаваныя паведамленні інфармацыйных агентстваў: ТАСС - аб міжнародных палітычных і спартовых падзеях, і БЕЛТА - аб рэспубліканскіх.


У нумары за 21 кастрычніка 1945 г. барысаўчан рыхтуюць да выбараў у Вярхоўны савет СССР

 

 
Рэаліі савецкай прэсы: дэпутаты гарвыканкама крытыкуюць працу гарвыканкама...

 

 ...а калгаснікаў крытыкуюць зайцы

 

Напэўна, найбольшую цікавасць сучаснага чытача выклікаюць артыкулы найменш ідэалагічна заангажаваных рубрык “На бытавыя тэмы”, “Парады ўрача” і г.д., дзе прабіваюцца раз-пораз сапраўдныя праблемы і турботы барысаўчан сямідзесяцігадовай даўніны.

 




Грызуны і малярыйныя камары займаюць значнае месца на старонках раёнкі
 
Але не такое значнае, як таварыш Сталін
 
Автор: Аляксандр Ярмоц
Обсудить в чате
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер