Спорт

«Гэта сорам, калі на 40-тысячную арэну паглядзець футбол прыходзіць 500 чалавек»

24 марта 2012, 11:55
1223
Спорт Народная воля
0

24 сакавіка стартуе чарговы чэмпіянат Беларусі па футболе. Чаму на матчы першынства прыходзіць па 500 чалавек? Што трэба, каб балельшчыкі пайшлі на стадыёны?

Аб гэтым напярэдадні адкрыцця сезона карэспандэнт «Народнай Волі» гутарыць з дырэктарам мінскага стадыёна «Дынама» Уладзімірам ВІЛЬЧЫНСКІМ.

— Уладзімір Васільевіч, якія асабіста ў вас чаканні ад новага чэмпіянату?

— Перш за ўсё мае чаканні звязаны з тым, што ў гэтым годзе ўсё ж такі плануецца пачаць рэканструкцыю стадыёна “Дынама”. Але ў суботу будзе адкрыццё сезона — матч, на які кожная каманда ўскладае нейкія свае чаканні. Мы, са свайго боку, таксама зрабілі ўсё магчымае, каб прывесці поле і стадыён у належны стан.

— Футбалісты, трэнеры нярэдка крытычна ставіліся да якасці футбольнага газона галоўнай спартыўнай арэны краіны. Як толькі яго ні называлі: балота, танкадром...

— А што вы хацелі, калі столькі гадоў не праводзілася рэканструкцыя! Неабходна сучасная дрэнажная сістэма, шмат што неабходна. Думаю, пасля рэканструкцыі стадыён будзе адпавядаць самым сучасным сусветным стандартам.

— Калі плануецца рэканструкцыя?

— На кастрычнік гэтага года, пасля таго як нацыянальная зборная згуляе з іспанцамі.

— Якая сярэдняя наведвальнасць матчаў чэмпіянату Беларусі, якія праходзілі на “Дынама”, была ў мінулым сезоне?

— Катастрафічная! Гэта сорам, калі на 40-тысячны стадыён паглядзець футбол прыходзілі па 500—800 чалавек. Аншлагамі лічыліся гульні, якія наведвалі 2—2,5 тысячы.

— На ваш погляд, што неабходна, каб народ ішоў на футбол, як у 1982 годзе, калі на трыбунах яблыку не было дзе ўпасці?

— Уся справа ў гульнях, якія паказваюць нашы каманды, футбалісты. Скажыце, каму хочацца марнаваць свой час ды яшчэ плаціць за гэта грошы, каб паназіраць сумны матч, у якім за 90 хвілін можаце не ўбачыць ні імкнення да перамогі, ні эмоцый? Будуць на ўзроўні каманды — балельшчык абудзіцца. Паглядзіце, на матчы Лігі чэмпіёнаў з удзелам БАТЭ балельшчыкі актыўна раскуплялі білеты, ішлі на стадыён... Значыць, справа не ў аматарах футбола. Нават кошты на білеты іх не палохаюць. Галоўнае, каб было на што глядзець. — Можа, балельшчыкі ішлі паглядзець больш на “Мілан”, “Барселону”, чым на БАТЭ?

— Дык а хто, скажыце, перашкаджае іншым беларускім клубам дайсці да той стадыі, калі яны будуць гуляць з той жа “Барселонай”? БАТЭ паказвае гульню, дзякуючы якой у Мінск прыязджаюць гранды сусветнага футбола, і балельшчыкі не застаюцца ўбаку.

— Чым яшчэ можна прывабіць аматараў футбола на стадыён, акрамя гульні?

— Па-рознаму, і, думаю, пасля рэканструкцыі на “Дынама” чалавек будзе прыходзіць не толькі паглядзець футбол, але і адпачыць. Гэта, безумоўна, неабходна.

— Самі вы за якую беларускую каманду будзеце балець зараз?

— Я заўсёды балею за прыгожы футбол. За той, які не сумна глядзець.

P.S. У першым туры чэмпіянату Беларусі па футболе 24 сакавіка згуляюць “Славія” (Мазыр) — “Нёман” (Гродна), “Мінск” — БАТЭ (Барысаў), “Белшына” (Бабруйск) — “Брэст”, “Нафтан” (Наваполацк) — “Шахцёр” (Салігорск). 25 сакавіка адбудзецца матч “Гомель” — “Дынама” (Мінск).

Без комментариев
Подпишитесь на канал EX-PRESS.BY в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Конвертер

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Журналисты посчитали, сколько раз с 1994 года Лукашенко обещал не держаться за власть
Политика
Кузнецов: «Впервые после «выборов» Лукашенко снял трубку. Для протестующих это хороший знак»
Общество
Фотофакт. После женского марша начался женский демарш
Общество
«Мы хотим и можем давать качественную связь в любое время. Даже по воскресеньям»». Работники отрасли связи записали видеообращение
Новости Борисова
На футболках игроков БАТЭ появились бело-красно-белые наклейки
Спорт
«Cмолевичи» крупно проиграли «Городее» и вылетели из высшей лиги
Общество
«Фармацевт», «юрист», «журналист»... В Минске проходит Женский марш профессий, есть задержанные
Спорт
«Мы сегодня проиграли именно Максиму». «Витебск» уступил БАТЭ — 1:3 (фото, видео)
Общество
«Да нас просто посадят в тюрьму». Почему белорусские силовики настроены подавлять протест — объясняют они сами и их бывшие сослуживцы
Общество
«Рот КГБ» рассказал, как силовики обманывают Лукашенко и что его сын Коля делал в СИЗО
ВСЕ НОВОСТИ